"Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997)

Модератор: Админы

"Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997)

Сообщение Snowbringer » Сб сен 03, 2011 5:31 pm

"Народны альбом" - Настаўнік Рагойша (1997)


From Youtube.com


Описание:

http://www.nn.by/1999/06/16.htm

Тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год.
Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы.
У цэнтры плошча. На плошчы касцёл.
Па плошчы ідзе настаўнік Рагойша.
Ён апрануты па апошняй модзе:
На ім галіфэ, камізэлька ды гальштук,
На ім акуляры ды новыя боты
(Новыя боты добрай работы!).
Сам ён тутэйшы — вярнуўся нядаўна.
Вучыўся на фізыка ў Ратэрдаме.
Ну, ёсць такі горад недзе ў Эўропе.
Але гэта, зрэшты, не вельмі істотна.

Дык вось пра Рагойшу: у школе працуе,
А дома чытае ды нешта майструе.
Напрыклад, паставіў на даху антэну,
Зрабіў зазямляльнік, аплёў дротам сцены
І прыстасову паставіў у хаце —
Даруйце, панове, завецца «адапцер»...
Яшчэ ёсць дынамік і ручка настройкі.
А ў школе, сабака, паставіў мне тройку.
Але не пакрыўдзіўся я на Рагойшу —
Я ў школе не лепшы, але й не горшы.
Затое Рагойша сказаў па сакрэту,
Навошта паставіў антэніну гэту.
Маўляў, яна ловіць нябачныя хвалі,
Якія як быццам у часе блукалі,
Ці будуць яшчэ яны ў часе блукаць...
Даруйце, панове, мне цяжка казаць.

Я, кажучы шчыра, не ўсё разумею,
Але кажу праўду, кажу, як умею.
Дакладней, кажу, як тлумачыў Рагойша,
А ён, можа, зблытаў ці перабольшыў.
Але прысягаю: уночы аднойчы
На ўласныя вушы, на ўласныя вочы
Я бачыў і чуў, як ў Рагойшавай хаце
Свяціўся і граў той, даруйце, адапцер,
І слухаў Рагойша вар'яцкія гукі —
Пякельныя енкі, пачварныя хрукі,
Як быццам бы д'ябал пілікаў на скрыпцы.
І мне закарцела пабегчы ў паліцыю.
Але не пабег я. Стаяў скамянеўшы,
Збляднелы, нібыта два тыдні не еўшы.
І вось адчыняюцца дзверы у хаце,
І кажа Рагойша: «Заходзьце, сядайце!»
Заходжу, кажу: «Вечар добры у хату!»
«Год тысяча дзевяцьсот семдзесят пяты», —
Кажа ён мне і дзіка рагоча.
І я зразумеў: вар'яцее Рагойша,
Шалее Рагойша. І я адчуваю,
Як б'е ў галаву маю музыка тая,
І я паміж волі раблюся варятам
Ад музыкі, гранай у семдзесят пятым.

Я страціў прытомнасць ад року ды панку,
З бальной галавой ачуняў толькі ранкам.
І болей ніколі ў жыцці да Рагойшы
Я не пайду... Лепш нап'юся у Мойшы,
У простай звычайнай карчме местачковай,
Гарэлкі празрыстай, гарэлкі жытнёвай!


Snowbringer

 
Сообщения: 0
Зарегистрирован: Сб янв 01, 2011 11:14 am

Вернуться в Бальная музыка

Кто сейчас на конференции

Зарегистрированные пользователи: GoGo [Bot], Google Feedfetcher, Yandex [Bot]